Home » Навiны » Дзень навукі для малодшых школьнікаў

Дзень навукі для малодшых школьнікаў

Адным з самых эфектыўных шляхоў развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей з’яўляецца даследчая дзейнасць. Малодшы школьны ўзрост – спрыяльны перыяд для далучэння навучэнцаў да вычэбна-даследчай работы.

20 лютага 2014 г. у гімназіі г. Дзяржынска ў рамках Дня навукі на паседжанні малой Акадэміі навук адбыўся конкурс малодшых школьнікаў “Я – даследчык”.

Увазе журы і гасцей былі прадстаўленыцікавыя і разнапланавыя работы, што ўвогуле толькі пацвярджае, як шмат у нас таленавітых дзяцей. Удзельнікі конкурсу ўражвалі сваімі адкрыццямі, уменнем знаходзіць цікавае ў, здаецца б, зусім будзённым.

Так вучаніца 3 “А” класа Бандарчык Агата даследвала залежнасць тэрміна вывядзення куранят ад масы яйца. Вучаніца 4 “В” класа Рагожкіна Наталля – магчымасць стварэння экалагічна чыстай цацкі “Экалюдзіка”, вучаніца 3 “Б” класа Русаковіч Ганна вырашала праблему вырошчвання крышталёў у хатніх умовах.

Не менш цікавымі былі работы вучня 4 “А” класа Гасса Міраслава “Канструяванне з “Т”, вучаніцы 1 “М” класа “Гэта загадкавая птушка –зязюля”, вучаніцы 2 “Б” класа Ксяневіч Ксеніі “Фота ў альбоме”, вучняў 3 “А” класа “Натуральные красители в овощах и фруктах”.

Менавіта некаторыя з юных даследчыкаў у хуткім часе прадставяць гімназію г. Дзяржынска на раённым этапе конкурсу “Я – даследчык”.

Г.У. Якімава ,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь