Home » Навiны » XXIX агульнагімназічная вучнёўская канферэнцыя

XXIX агульнагімназічная вучнёўская канферэнцыя

[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6059326863468484433] У панядзелак, 15 верасня, ў актавай зале гімназіі адбылася XXIX агульнагімназічная вучнёўская канферэнцыя. У канферэнцыі прынялі ўдзел галоўныя магістры, іх намеснікі, магістры ідэалогіі і адукацыі.

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны наступныя пытанні: план работы магістрата гімназіі на новы навучальны год (мэты, задачы, асноўныя мерапрыемствы); новая сістэма ў рабоце галоўнага магістрата; рэйтынгавая сістэма ў ацэнцы работы класных калектываў гімназіі.

Удзельнікамі канферэнцыі была вынесена і прынята прапанова аб тым, што ў новым навучальным годзе 5-11 класы будуць атрымліваць балы (“совы”) за ўдзел у агульнагімназічных, раённых, абласных конкурсах і спаборніцтвах. Колькасць атрыманых балаў будзе залежаць ад якасці выкананых творчых работ, колькаснага ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, мерапрыемствах шостага школьнага дня і г.д.

Было таксама праведзена анкетаванне па гімназічнай тыражнай газеце “МЫ”.

Напрыканцы канферэнцыі ўсе галоўныя магістры атрымалі ў падарунак cпецыяльныя сшыткі, з якімі яны будуць наведваць паседжанні галоўнага магістрата, а таксама прыгожыя  канверты і невялікі бонус – першую “саву”  – за актыўны ўдзел у рабоце канферэнцыі.

Наступны раз галоўныя магістры 5-11 класаў збяруцца ўжо у сераду для таго, каб абмеркаваць мерапрыемствы шостага школьнага дня і…  правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі ў гімназіі.

Педагог-арганізатар

Пашкевіч Н.С.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь