Home » Навiны » Абітурыенту -2015

Абітурыенту -2015

Test boyУвага! УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі ў тры этапы.

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання  абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі (без выдачы сертыфікатаў) на базе гімназіі  праводзіцца ў лістападзе  2014 года.
У ходзе тэсціравання Вы зможаце :
– Азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў;
– Праверыць узровень ведаў на дадзеным этапе па выбраных вучэбных прадметах;
– Намеціць шляхі больш эфектыўнай падрыхтоўкі да экзаменаў і ліквідацыі прабелаў у ведах па раней вывучаным матэрыяле;
– Набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка адказаў;
– Псіхалагічна падрыхтавацца да будучых уступных іспытаў;
– Вызначцца ў выбары ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі (УССА) для атрымання профільнай адукацыі.

Для ўдзелу ў першым этапе рэпетыцыйнага тэсціравання, які адбудзецца  на базе гімназіі г. Дзяржынска  з 18 па 22 лістапада 2014 года неабходна да 8 лістапада 2014 года падаць заяўку з указаннем прозвішча, імя вучня, выбраных прадметаў і квітанцыі аб аплаце па адрасе: вул. 1-Ленінская, 21 (кабінет № 20)

Кошт рэпетыцыйнага тэсціравання па адным вучэбным прадмеце – 50 100 беларускіх рублёў. Аплата ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы “Разлік” адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у разлікова-касавых цэнтрах, аплатна-даведачных тэрміналах банкаў. Атрымальнік – УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў»: разліковы рахунак № 3632934510021 філіял № 529 «Белсувязь» ААТ АСБ «Беларусбанк» г. Мінска, код 720, УНП 190194148. Пры афармленні плацяжу неабходна ўказаць серыю і нумар дакумента, які сведчыць асобу абітурыента. (Пры аплаце ў банку неабходна мець пашпарт ўдзельніка тэсціравання  або аднаго з бацькоў)

Адказны арганізатар Мігура Галіна Яўгенаўна

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах

6 54 46, (029) 7710902, (029) 677 61 99

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь