Home » Навiны » Разам вывучаем гісторыю маёй сям’і

Разам вывучаем гісторыю маёй сям’і

У суботу, 27 верасня 2014 года, у нашай гімназіі адбыўся раённы конкурс “Разам вывучаем гісторыю маёй сям’і”.

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы з 19 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У ходзе падрыхтоўкі да конкурсу навучэнцы глыбока вывучылі радаслоўнае дрэва сям’і, пазнаёміліся з сямейнымі рэліквіямі, вывучылі і прадставілі архіўныя матэрыялы сям’і, чыталі вершы, прысвечаныя самым родным людзям на Зямлі. Былі прадстаўлены відэа і аўдыёзапісы інтэрв’ю з членамі сям’і, відэафільмы аб сваіх прадзедах і  прабабках. Усе выступленні былі яркімі, эмацыянальнымі, запамінальнымі. Удзельнікі конкурсу  з незвычайнай цеплынёй, пяшчотай, гордасцю расказвалі пра самых дарагіх сэрцу людзей. Прадстаўнікі нашай гімназіі Іванова Наталля і Кот Улада, вучаніцы 10 класа, занялі трэцяе месца і ўзнагароджаны Дыпломам II ступені. Віншуем пераможцаў і  настаўніка  гісторыі Гарэліка Міхаіла Уладзіміравіча!

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь