Home » Навiны » Тыдзень славеснасці

Тыдзень славеснасці

[mudslide:picasa,0,gymndz.school,5587751205275636945]З 9-га па 17 сакавіка 2011 года ў нашай гімназіі праходзіў Тыдзень славеснасці, пра што можна было здагадацца, толькі ўвайшоўшы ў фае. У рамках Тыдня было праведзена шмат яркіх і запамінальных мерапрыемстваў: конкурсы “Эрудыт” (па разгадванні рэбусаў), “Адшукай прыказку” (па ўзнаўленні прыказак з дзвюх частак), “Мая краіна Беларусь” (конкурс прэзентацый). Былі арганізаваны выставы малюнкаў да твораў літаратуры, а таксама выстава вырабаў дэкатарыўна-прыкладной творчасці “Натхненне”. 5-ыя класы бліжэй пазнаёміліся з беларускім фальклорам дзякуючы мерапрыемству “Добры дзень, беларуская казка!” 6-ыя класы даведаліся, што гаспадыняй стала ў беларусаў з’яўляецца бульба, і нават паспрабавалі сапраўдныя беларускія дранікі. На Тыдзень прыпала правядзенне рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літарауры ў Дзяржынску, і нашы вучні Анастасія Дзідзюля і Кацярына Ратушнюк абаранялі гонар гімназіі. Конкурсы вясёлых і знаходлівых, інсцэніроўкі баек, конкурсы юных мовазнаўцаў, выступленні на Адкрыцці і Закрыцці тыдня – усё злілося ў стракаты калейдаскоп радасных адкрыццяў, дасягненняў, пазнання новага праз гульню. Самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Спадзяёмся, што наступныя Тыдні славеснасці, якія заўсёды праходзяць у гімназіі ў сакавіку, на самым пачатку вясны, будуць раскрываць яшчэ больш талентаў, прыносіць яшчэ больш задавальнення і радасці!

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь