Кожны год у першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі святкуюць Дзень настаўніка. Настаўнікі даруюць сваё жыццё, сваю мудрасць вучням. У адданых сваёй працы настаўнікаў няма асобных гісторый. Іх жыццё перацякае ў іншыя жыцці. Гэта людзі – фундамент, на якім пабудаваны школы. Яны важней, чым сцены школ.
У суботу, 4 кастрычніка, прымалі віншаванні і настаўнікі гімназіі. Святочны канцэрт сабраў у актавай зале гімназіі некалькі пакаленняў настаўнікаў, сярод якіх былі і ветэраны педагагічнай справы і маладыя настаўнікі. Словы ўдзячнасці настаўнікам за працу гучалі з вуснаў вучняў і бацькоў.
Старшыня прафкама І.В. Фурса