Home » Навiны » Час ацаніць свой узровень ведаў або аб рэпетыцыйным тэсціраванні

Час ацаніць свой узровень ведаў або аб рэпетыцыйным тэсціраванні

На базе гімназіі з 18 па 22  лістапада праходзіць I этап   рэпетыцыйнага тэсціравання  абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі (без выдачы сертыфікатаў) для абітурыентаў 2015 года  нашага раёна,  якое арганізавана і праводзіцца на падставе дагавора з Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў.

У  тэсціраванні  прымаюць удзел навучэнцы гімназіі г. Дзяржынска  і гімназіі №1 г. Дзяржынска , сярэдняй школы №2, сярэдняй школы №4 г. Дзяржынска,  Станькаўскай сярэдняй школы імя М. Казея, Петкавічскай  сярэдняй школы, Навасёлкаўскага  вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад- сярэдняя школа, Скірмантаўскай  сярэдняй школы, Негарэльскай сярэдняй школы №1.

Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе навучыцца правільна запаўняць бланк адказаў, ацаніць свой узровень ведаў на дадзеным этапе, скарэктаваць план падрыхтоўкі да ЦТ.

Вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання  ўдзельнікі змогуць даведацца на сайце РІКВ.

[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6083770977152297729]


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь