Home » Навiны » “Гімназія – наш шлях у будучыню!”

“Гімназія – наш шлях у будучыню!”

Менавіта пад такім дэвізам 29 лістапада ў нашай гімназіі прайшло традыцыйнае свята – Дзень гімназіста.

Абстаноўка была вельмі ўрачыстая. Гімназісты атрымалі пажаданні ўсяго найлепшага ў сваім школьным жыцці ад дырэктара гімназіі Давідовіч Т.М., а таксама ад заснавальніка і першага дырэктара гімназіі Мірона М.У.

Кожны класны кіраўнік пятых класаў атрымаў ад Мікалая Уладзіміравіча сімвалічны падарунак  класу – Пажаданне гімназісту .

Дарэчы, напярэдадні свята адбылася сустрэча Мікалая Уладзіміравіча з будучымі гімназістамі. У час гутаркі першы дырэктар гімназіі бліжэй пазнаёміўся з дзецьмі, расказаў пра гісторыю заснавання гімназіі, прыгадаў вучням пра тое, наколькі пачэсна і прэстыжна быць гімназістам.

Пасля, па традыцыі, вучняў вітаў магістрат гімназіі. Магістры акрэслілі тыя задачы, якія павінны вырашаць на сваім далейшым шляху юныя гімназісты. Затым пяцікласнікі далі сваю першую клятву – клятву гімназіста і праспявалі гімн гімназіі.

Напрыканцы свята юныя гімназісты атрымалі ад магістраў ужо традыцыйныя салодкія пірагі.

Адразу пасля свята ў актавай зале гімназіі адбылася канцэртная праграма вакальнай групы “Звездопад”, якую прадставіла ўзорная вакальная студыя “Новыя імёны”.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце

Новік А.А.

 [mudslide:picasa,0,gymndz.school,6088992764463832865]


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь