У лістападзе 2014 г. вучні і педагогі гімназіі, бацькі сталі ўдзельнікамі другога абласнога дабрачыннага фестывалю-марафону “Крылы анёла”.
У рамках марафону прайшоў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне задач духоўна-маральнага выхавання вучняў гімназіі, развіцця валанцёрскага руху ў гімназіі, мабілізацыі творчых магчымасцей вучняў, педагогаў, бацькоў.
Як адзначылі ўдзельнікі марафону, найбольш запамінальнымі для іх сталі Дзень здароўя “Здаровы я – здаровая сям’я!”, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі У. Ягоўдзікам і В. Кастручыным; сацыяльна-значныя акцыі “Колькі людзей – столькі і прывітанняў!” і “Рука дапамогі”, дзіцяча-бацькоўскія гасцёўні «Чараўніца-восень» і «Тут усім рады!», Дзень гімназіста і канцэртная праграма вакальнай групы “Звездапад”.
Асабіста мне, як чалавеку, які прымаў самы непасрэдны ўдзел практычна ў кожным з названых вышэй мерапрыемстваў, хацелася б верыць, што другі абласны дабрачынны фестываль-марафон «Крылы анёла» пакінуў у душы кожнага яго ўдзельніка праменьчык святла, цяпла і дабрыні; дапамог паверыць у сябе і, можа быць, нават у цуд …
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.