Паважаныя выпускнікі
1975, 1980, 1985, 1990, 1995, 2000, 2005, 2010, 2014 гадоў,
дарагія настаўнікі!
ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”
запрашае Вас на Вечар сустрэчы выпускнікоў,
які адбудзецца 7 лютага 2015г.
Хутка праляцелі школьныя гады, але засталіся дарагія сэрцу людзі,
з якімі прыемна сустрэцца
і ўспомніць былыя часы ва ўтульнай кампаніі выпускнікоў.
Наш Вечар сустрэчы – гэта не толькі час успамінаў
аб тым, “як гэта было”, гэта ў першую чаргу вечар добрага настрою, жывых актыўных зносін і адпачынку ў кампаніі даўно знаёмых людзей.
Будзьце ўпэўнены: Вам знойдзецца што расказаць прысутным,
і ўжо паверце: Вам знойдзецца што паслухаць!
Прыйдзіце ў школу – школа чакае!
Пачатак канцэртнай праграмы ў 15.00.
Месца правядзення: зала сталовай.
Адміністрацыя гімназіі