Home » Галерэя » Экскурсія на “Салео”

Экскурсія на “Салео”

На восеньскіх канікулах, 28 кастрычніка, вучні 9 класаў нашай гімназіі ў рамках прафарыентацыйнай работы  наведалі прадпрыемства рэспубліканскага значэння ТАА «Салео», якое створана ў лютым 2014 года на плошчах ААТ “Дзяржынскі маторарамонтны завод”. Галоўны інжынер расказаў пра гісторыю стварэння завода, прадэманстраваў відэаролік аб прадпрыемстве, правёў цікавую і  пазнаваўчую экскурсію па цэхах завода.IMG_6527 IMG_6520 IMG_6521 IMG_6522 IMG_6523 IMG_6524 IMG_6525 IMG_6526 IMG_6527 IMG_6528 IMG_6529 IMG_6530

Вучні азнаёміліся са стварэннем сучаснай айчыннай імпартазамяняючай вытворчасці высакаякаснага гідраўлічнага абсталявання для камплектацыі машынабудаўнічых прадпрыемстваў рэспублікі.

Новыя карпусы завода «Салео» літаральна ззяюць чысцінёй і еўрапейскім бляскам. Светлыя цэхі, ультрасучаснае абсталяванне і кваліфікаваныя супрацоўнікі готовы паручыцца  за якасць сваёй прадукцыі перад любой, нават самай перадавой краінай свету.

 

Новы завод «Салео» – прыклад паспяховага бізнэс-праекта. Вытворчасць удалося вывесці на праектную магутнасць усяго за паўгода, у той час, як на падобных прадпрыемствах у заходніх краінах на гэта, як правіла, адыходзіць да двух гадоў. Насосы-дазатары і рукавы высокага ціску жыццёва неабходны фактычна ўсім машынабудаўнічым прадпрыемствам Беларусі. Зараз беларускі насос ні ў чым  не ўступае па якасці імпартнаму і пры гэтым абыходзіцца ў два разы танней. А калі яшчэ далучыць эканомію валюты для краіны, то атрымаецца ледзь не трайная выгада.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь