Home » Articles posted by Natalia Mazur

Author Archives: Natalia Mazur

Канікулы – час прыгод і адкрыццяў

Скажыце, ці ёсць сярод вашых знаёмых тыя, хто не марыў бы ўбачыць жывых дэльфінаў? Няма! Сярод вучняў 2 “Б” класа нашай гімназіі таксама такіх не знайшлося! Таму экскурсію ў дэльфінарый “Немо” чакалі з нецярпеннем.

І вось 1 красавіка наша мара ажыццявілася. Мы – у Мінскім гарадскім заапарку, на тэрыторыі якога і размяшчаецца дэльфінарый. Да пачатку выступлення паўтары гадзіны, таму з задавальненнем  знаёмімся з жыхарамі заапарка. А іх тут аж 461 від (у тым ліку 226 занесеных у Чырвоную кнігу)! Наведваем экзатарыум – павільён фауны Паўднёвай Амерыкі, дзе ёсць магчымасць паназіраць за рознымі відамі малпаў, трапічных птушак, драпежнікаў, вялізных рыб і іншых незвычайных рэптылій.

Кульмінацыяй нашай экскурсіі стала шоу “Адзіная планета” з удзелам марскіх коцікаў, марскога льва і дзіўных дэльфінаў-афалінаў. “Артысты” паказалі нам розныя нумары. Яны падкідвалі мячы ўверх, скакалі праз абручы, вынырвалі з-пад вады і рабілі піруэты ў паветры.

Асабліва ўразіла, як дэльфіны малявалі: спачатку ярка-жоўтымі фарбамі, затым зялёнымі, сінімі. Атрымалася сапраўдная карціна, якая дасталася нашаму аднакласніку Андрэю Шурпіку. Лічыцца, што такая карціна прыносіць шчасце свайму ўладальніку.

Дзякуючы гэтай экскурсіі мы зразумелі, што дэльфіны вельмі разумныя. Яны заўсёды слухаюць свайго “настаўніка” і выконваюць усе яго каманды, за што атрымліваюць прысмакі. А яшчэ дэльфіны  вельмі працавітыя. Для таго, каб парадаваць нас сваім выступленнем, яны рэпеціруюць не адзін дзень!

Нам вельмі спадабалася паездка, такая яркая і незабыўная! Мы адкрылі для сябе свет марскіх жывёл і акунуліся ў атмасферу свята!

Мазур Н.І., класны кіраўнік 2 “Б” класа.

Ражаство – час цудаў

 

   Дамы, дарогі і лясы

заззялі снежным серабром.

І ў звонкім голасе красы

Цяпло і радасць. З Ражаством!

Чароўны час! Усмешкі грэюць!

І зорка ўсходзіць за акном!

Анёлы ўсім надзеі сеюць!

З цудоўным светлым Ражаством!

Ражаство –  асаблівы час! Гэта пара казак, цудаў, добрага настрою, шчасця і, абавязкова, падарункаў. Цяжка знайсці чалавека, які не любіў бы атрымліваць падарункі. А многія з задавальненнем дораць іх іншым. 

  Цікава, што ў жыхароў шэрагу англамоўных краін нават існуе цэлае свята – Дзень Падарункаў (Boxing Day), які штогод адзначаюць на наступны дзень пасля святкавання Ражаства.

 У нашай краіне такога свята няма. Затое існуе традыцыя дарыць адзін аднаму падарункі на калядныя святы.

 І сёння вучні 2 “Б” і 2 “В” класаў з задавальненнем рыхтавалі падарункі для сваіх блізкіх. На працягу амаль двух гадзін вучні стваралі цуд. 

Падчас мерапрыемства ў класе панавала атмасфера дабра, радасці, сяброўства, узаемадапамогі.

І як не верыць у цуд, калі са звычайнага ліста фетру ў нас атрымаліся такія цудоўныя калядныя рукавічкі і валёначкі?! Ды яшчэ з салодкімі сюрпрызамі!

Будзем верыць у цуды! І яны абавязкова збудуцца!

Класныя кіраўнікі 2 “Б” і 2 “В” класаў Мазур Н.І., Гудвіловіч С.М.

    

 

Бывай, Буквар!

Азбуку ведаць карысна і важна,

каб навучыцца пісаць!

І вучань, самы маленькі нават,

У школу ідзе, каб граматным стаць!

І няхай нямнога літар у алфавіце,

можна з іх скласці тысячы слоў!

Для перамог і новых адкрыццяў

азбука – гэта аснова асноў!

Сёння, 29 мая, першакласнікі гімназіі развіталіся з першай кнігай – Букваром. Свята “Развітання з Букваром” – вельмі важная падзея ў жыцці дзяцей, таму што рабяты пераадолелі адзін з важнейшых рубяжоў у гэтым жыцці – навучыліся чытаць!

Гэты шлях быў доўгім для нецярплівай малечы, і кожны прайшоў яго па-свойму. Хтосьці пачаў чытаць яшчэ да школы, па вечарах, разам з мамай і татам, а хтосьці ўпершыню адкрыў кнігу, седзячы ў школе за партай. Але, так ці інакш, для кожнага першакласніка “Развітанне з Букваром” – асаблівы дзень.

Пройдзе нямнога часу, і юныя чытачы змогуць самастойна адкрываць новыя тайны на захапляючай дарозе ведаў і адкрыццяў. Пажадаем ім поспехаў на гэтым шляху пазнання!

Класны кіраўнік 1″Б” класа Н.І.Мазур

 

Сям’я – гэта дом!

Сям’я – гэта свет, дзе пануюць любоў і адданасць. Гэта радасць і смутак, што адны на ўсіх. Гэта звычкі і традыцыі. Гэта крэпасць, за сценамі якой пануюць спакой і любоў. Сям’я для  кожнага з нас – самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці.

16 мая вучні 1А і 1Б класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Сям’і. Каля трыццаці першакласнікаў прынялі ўдзел у віктарыне “Сям’я – гэта шчасце!”. Сярод пераможцаў варта адзначыць Рубанаву Мар’яну, Шэйко Паліну, Залатар Марыю, Станкевіч Ксенію, Кашуба Кіру.

Віншуем пераможцаў!

А якія цудоўныя малюнкі прысвяцілі сваім сем’ям пачаткоўцы.

    

У творчай майстэрні “Сям’я! Там, дзе шчасце!” пераможцай стала Кашуба Кіра, вучаніца 1Б класа. Свой малюнак “Семья – это нежный цветок, ему нужна забота и дружная работа!” Кіра выканала разам з бабуляй. 

Мазур Н.І., класны кіраўнік 1Б класа

Шчасце – там, дзе сям’я

15 мая 1993 года рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН быў абвешчаны Міжнародны дзень Сям’і. 

Гэты дзень дазваляе нам лішні раз задумацца аб важнасці сям’і ў нашым жыцці, праявіць больш увагі да блізкіх нам людзей. Бо без іх наша жыццё было б пустым і бязрадасным. Сям’я патрэбна кожнаму чалавеку. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові і клопату, праз сям’ю ад аднаго пакалення другому перадаюцца мудрасць і веды. 

Запрашаем вучняў пачатковай школы прыняць удзел у віктарыне   “Сям’я -гэта шчасце!”

Прапануем бацькам спампаваць прэзентацыю і прыняць удзел  у творчай майстэрні Сям’я! Там, дзе шчасце!”

Малюнкі і калажы, якія вы зробіце сям’ёй, дасылайце калі ласка на электронны адрас: natashakashalevich@yandex.ru

 

 

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь