Расклад заняткаў міжшкольнага педагагічнага класа 16 лістапада 2019 года

10 клас
9.00-10.30 Матэматыка кабінет 28
Гісторыя Беларусі кабінет 21
10.45-12.15 Уводзіны ў педагагічную прафесію кабінет 22
12.30-14.00 Руская мова  кабінет 27
Беларуская мова  кабінет 21
11 клас
9.00-10.30 Руская мова  кабінет 27
Беларуская мова  кабінет 22
10.45-12.15 Гісторыя Беларусі  кабінет 21
12.30-14.00 Уводзіны ў педагагічную прафесію кабінет 22

І зноў у цэнтры ўвагі – прафарыентацыя!

16 лістапада, у шосты школьны дзень, у нашай гімназіі пройдзе дзявяты прафарыентацыйны мітап ў рамках рэалізацыі інфармацыйнага праекта для дзяўчынак, дзяўчат 8-11 класаў “ProGirls”.

Пачатак: 10.00. Рэгістрацыя удзельніц мерапрыемства – з 9.50 да 10.00 у кабінеце 36. Удзельніц мітапа чакае сустрэча з відэаблогерам і вядучай тэлеграм-канала “Прыходзь з сяброўкай”, мэнеджэрам аддзела сферы абслугоўвання і псіхолагам-прафарыентолагам. Чытаць далей...

Гімназічная субота запрашае!

Азнаёмцеся з планам правядзення гімназічнай суботы 16 лістапада 2019 года тут

Мастацтва яднае і натхняе

Восень…. Рознакаляровыя фарбы. Апошнія прамяні сонца. Пах прэлага лісця. Бабіна лета. Ты разумееш, што хутка прыдуць халады, але яркасць і прыгажосць гэтай пары нараджаюць фантазію і творчасць.

6 лістапада ў рамках работы рэсурснага цэнтра гімназіі г. Дзяржынска «Школа выхавання праз мастацтва» прайшла творчая майстэрня «Размалюем восень!». У мерапрыемстве прымалі  ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна: Томкавічскі ВПК-ЯС-БШ, Путчынскі  ВПК-ДС-ПШ, гімназія г. Фаніпаля, СШ№2 г. Дзяржынска, СШ №1 г. Фаніпаля, Станькаўская СШ ім. Марата Казея, Скірмантаўскі  ВПК-ДС-БШ, Валмянскі ВПК-ДС-БШ, Негарэльская СШ№1, Вялікасельская ВПК-ДС-БШ , Петкавічскі ВПК- ДС-СШ, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна, гімназія г. Дзяржынска. Чытаць далей...

Не баімся эксперыментаў, або Наперад да прыгод

Не сакрэт, што ўсё большую папулярнасць сярод моладзі набываюць квэсты. Гэта слова паходзіць ад англійскага quest – пошук. Гэта новы незвычайны спосаб актыўнага адпачынку. Яго вырашыў апрабаваць 9 “М” клас, накіраваўшыся на асенніх канікулах у парк рэактыўнага адпачынку “R-парк” у горадзе Мінску. На тэрыторыі былога завода разгарнуліся вяровачныя гарадкі і пляцоўка для лазертага, але мы прыехалі на квэсты “Сталкер” і “Місія”. Дзяўчат і хлопцаў падзялілі на 2 групы, у кожнага было сваё заданне: абясшкодзіць выбуховы механізм, падабраўшы правільны код. Амаль гадзіну доўжыўся хвалюючы эксперымент. Гульцы павінны былі прайсці 22 заданні з выкарыстаннем электронікі, хіммічных рэакцый, радыёхваляў, а таксама заданняў на пошук і маторыку. Сцэнарый квэста быў распрацаваны так, каб падлеткі прымалі рашэнні і выяўлялі свае лідарскія якасці, развівалі логіку, маторыку і ўменне працаваць у камандзе. Вопытныя інструктары дапамаглі забяспечыць бяспеку ўдзельнікам. Мерапрыемства дапамагло вучням адарвацца ад электронных гаджэтаў і правесці час з карысцю. Чытаць далей...

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь